Франак Вячорка

Сьледам за мастаком Марачкіным, затрымалі другую асобу, ад якой залежала мастацкае аздабленьне шэсьця — Франака Вячорку. Калі ён выйшаў у суседнюю кавярню паабедаць, невядомыя ў цывільным падыйшлі да актывіста, прад’явілі пасьведчаньні супрацоўнікаў праваахоўных органаў і, пасадзіўшы ў мікрааўтобус , зьвезьлі.

Як стала вядома ПЦ «Вясна» Вячорку дапытваюць у якасьці сьведкі у следчым упраўленьні папярэдняга расьсьледаваньня па мітынгу прадпрымальнікаў 10 студзеня.

Паводле ПЦ «Вясна»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0