«Вайны не будзе, канечне. Расія — гэта ядзерная дзяржава, гэта раз. Турцыя — гэта краіна НАТА, гэта два. Зразумела, калі паміж гэтымі краінамі ўзнікне нейкі інцыдэнт, то можа ўзнікнуць вялікая небяспека перарастання ў ваенны канфлікт. Абодва бакі будуць дзейнічаць нейкімі закуліснымі манеўрамі.
Зразумела, што збіццё самалёта — гэта незадаволенасць дзеяннямі Расіі ў прыгранічнай тэрыторыі. Яны даўно казалі, што расійскія бамбардзіроўшчыкі бамбяць цэлі блізка да тэрыторыі Турцыі, дзе жывуць так званыя сірыйскія туркмены. Турцыя ж з’яўляецца іх асацыяльным заступнікам, абараняе іх інтарэсы.
Вельмі цяжка будзе вызначыць, ці было крыло самалёта на турэцкай тэрыторыі. Турцыя прадаставіць дакументы, што было. Расія — што не было.
Вайны не будзе, аднак будзе нейкі асіметрычны адказ з боку Расіі. У Турцыі дастаткова буйныя эканамічныя інтарэсы ў Расіі. Турцыя спрабуе заняць месца пастаўшчыка сельгаспрадукцыі ў Расіі замест краін ЕС.
Турцыя — гэта самая моцная рэгіянальная вайсковая дзяржава. Ёй там ніхто не зможа супрацьстаяць. У Турцыі ёсць сучасная амерыканская зброя. Ёсць уласны ВПК. Яны выпускаюць свае танкі, бронемашыны, рэактыўныя сістэмы залпавага агню, экспартуюць шмат зброі. Тыя самалёты, якія ім пастаўлялі амерыканцы, яны самі збіралі на сваёй тэрыторыі. Па тэхналагічным узроўні, магчыма, іх пераўзыходзіць Ізраіль. Але менавіта Турцыя на Блізкім Усходзе мае самую буйную і баяздольную армію».