У Беларусі будуць будаваць арэнднае жыллё для трэнераў, якія працуюць з таленавітымі спартоўцамі. Такое рашэнне прыняў Аляксандр Лукашэнка сёння на нарадзе, прысвечанай пытанням развіцця хакея.

У час нарады разглядаліся праблемы, рашэнне якіх дазволіць падняць на больш высокі ўзровень падрыхтоўку будучых зорак хакея. Напрыклад, адно з прынятых на ўзроўні кіраўніка дзяржавы рашэнняў — будаўніцтва арэнднага жылля для маладых трэнераў, якія працуюць з таленавітымі спартоўцамі. Ключавое патрабаванне Лукашэнкі — абапірацца трэба на свае, айчынныя спартыўныя таленты. Важна ўмець іх знайсці і належным чынам падрыхтаваць.

Пытанні далейшага развіцця хакея разглядаліся ў комплексе. Да прыкладу, прынята рашэнне, што пачынаючы з гэтага ці наступнага квартала важнейшыя спартыўныя функцыянеры ў хакейным спорце будуць прызначацца толькі па ўзгадненні з Федэрацыяй хакея.

Сур'ёзную ўвагу Лукашэнка надаў тэме загружанасці спартыўных аб'ектаў, развіццю масавага спорту. Паколькі практычна паўсюдна створаныя ўмовы для заняткаў фізкультурай і спортам, то і ўцягнутасці ў масавы спорт трэба надаваць большую ўвагу, бо гаворка ідзе пра такое важнае пытанне, як здароўе нацыі.

І хоць асноўная тэма нарады прысвячалася развіццю хакея, фактычна былі закранутыя праблемныя пытанні ва ўсіх відах спорту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?