Сёння ў сеціве з’явілася відэа, на якім баевікі «Сірыйскай свабоднай арміі» абступілі скрываўленага чалавека ў ваеннай форме і з парашутам. Як сцвярджаюць аўтары, гэта адзін з расійскіх пілотаў, які кіраваў самалётам Су-24, збітым сёння паветрана-вайсковымі сіламі Турцыі.

Тым часам у расійскіх СМІ з'явілася інфармацыя, што забіты пілот — ваеннаслужачы расійскай авіябазы Шагол Сяргей Румянцаў, ураджэнец Чалябінска.

Раней паведамлялася, што абодва пілоты здолелі катапультавацца. Пра лёс другога пакуль афіцыйна нічога не паведамляецца, але імаверна, што ён і быў забіты сірыйскімі баевікамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?