Шведскі ўрад прапануе ўвесці часовыя змены ў заканадаўства з тым, каб прымусіць бежанцаў прасіць аб прадастаўленні прытулку ў іншых краінах, паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на прэм'ер-міністра Стэфана Лёвэна.

Паводле яго слоў, сярод іншага кабінет мае намер увесці часовы дазвол на жыхарства для ўсіх мігрантаў, акрамя кватаваных бежанцаў. Выключэнне можа быць зроблена для дзяцей і сем'яў з дзецьмі, якія паспелі падаць заяву на прадастаўленне прытулку яшчэ да прэзентацыі законапраекта.

Урад таксама зробіць больш жорсткімі правілы ўз'яднання бежанцаў з сем'ямі і ўвядзе медыцынскае тэставанне для вызначэння ўзросту падлеткаў-мігрантаў, якія прыязджаюць без бацькоў і якія сцвярджаюць, што ім не споўнілася 18 гадоў. На ўсіх транспартных сродках, якiя прывозяць перасяленцаў ў Швецыю, будзе праводзіцца кантроль дакументаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?