У выпадку парушэння паветранай прасторы Украіны ўкраінскія вайскоўцы будуць збіваць расійскія самалёты, сказаў сёння сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Аляксандр Турчынаў. Пра гэта паведаміў сайт канала ТСН.

«Сілы Турцыі дзейнічалі прафесійна і так, як павінны дзейнічаць адпаведныя падраздзяленні любой цывілізаванай краіны, калі яе сувэрэную прастору парушаюць вайсковыя самалёты іншай дзяржавы», — сказаў Турчынаў.

«Перад тым, як адкрыць агонь, турэцкі бок неаднаразова папярэджваў Расію пра недапушчальнасць парушэння яе паветранай прасторы… Толькі пасля гэтага быў атакаваны расійскі самалёт», — дадаў ён.

Украіна будзе дзейнічаць аналагічна, сказаў Турчынаў.

Сёння турэцкі знішчальнік F-16 збіў расійскі штурмавік Су-24. Турцыя яшчэ ў кастрычніку заяўляла, што расійскія самалёты, якія дзейнічаюць у Сірыі, парушаюць яе межы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?