AFP
У ходзе пошукава-выратавальнай аперацыі на месцы падзення Су-24 у Сірыі загінуў расійскі марскі пяхотнік-кантрактнік, заявіў расійскі генштаб.
Расійскія вайскоўцы прызналі таксама страту аднаго верталёта Мі-8 на месцы крушэння Су-24. На борце верталёта і знаходзіўся загінулы марпех. Таксама расійскае камандаванне мяркуе, што адзін з пілотаў збітага туркамі Су-24 загінуў.
«У мэтах эвакуацыі расійскіх лётчыкаў з месца прызямлення была праведзена пошукава-выратавальная аперацыя з прыцягненнем двух верталётаў Мі-8. У ходзе аперацыі адзін з верталётаў ў выніку агню з стралковай зброі атрымаў пашкоджанні і здзейсніў вымушаную пасадку на нейтральнай тэрыторыі. Адзін марскі пехацінец-кантрактнік загінуў», — паведаміў прадстаўнік генштаба генерал-лейтэнант Сяргей Рудской.
«Праведзенымі дзеяннямі асабісты склад пошукава-выратавальнай групы і экіпаж верталёта былі эвакуяваны і ў цяперашні час знаходзяцца на авіяцыйнай базе «Хмеймім». З тэрыторыі, падкантрольнай бандфармаванням, мінамётным агнём верталёт быў знішчаны», — сказаў генерал.