marca.es
У матчы групавога этапу Лігі чэмпіёнаў каталонская «Барселона» на сваім полі разграміла «Рому» з лікам 6:1 і выйшла ў плэй-оф турніру.
У «Барселоны» двойчы вызначыліся Луіс Суарэс і Ліянель Месі, па адным мячы забілі Піке і Адрыану. У «Ромы» ва ўдо кампенсавыны час гол забіў Эдзін Джэка.
Нагадаем, што сёння БАТЭ згуляў з нямецкім «Баерам» унічыю — 1:1.
Пасля 5 тураў: Барселона — 13, Баер, Рома — 5, БАТЭ — 4.
9 снежня БАТЭ згуляе ў гасцях з «Ромай», а «Баер» прымае «Барселону».