У рамках групавой стадыі Лігі чэмпіёнаў БАТЭ згуляў унічыю з «Баерам» (1:1). «Барселона» ўчора разграміла «Рому» — 6:1.

Барысаўчане засталіся на апошнім месцы ў групе Е, на іх рахунку 4 пункты. А «Барса» датэрмінова выйшла ў плэй-оф.

Барселона — 13, Баер, Рома — 5, БАТЭ — 4.

Але БАТЭ ўпершыню ў сваёй гісторыі захоўвае шанцы на выхад у 1/8 фіналу Лізе чэмпіёнаў перад 6-м турам.

Каб разлічваць на выхад з групы — г.зн. або ў плэй-оф ЛЧ, або з 3-га месца ў 1/16 Лігі Еўропы — БАТЭ неабходна абыграць «Рому» у заключным туры, які пройдзе 9 снежня.

Але каб трапіць у 1/8 фіналу ЛЧ, трэба таксама, каб «Баер» не выйграў дома ў нематываванай «Барселоны».

Вы верыце ў беларускі клуб?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?