Надвор'е

У ноч на чацвер месцамі чакаецца да мінус 9°С, у ноч на пятніцу — да мінус 12°С

Petras Slonksnis, WLL

У бліжэйшыя суткі, 26 лістапада, умовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, сфарміраваная ў прахалоднай паветранай масе. Чакаецца пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай месцамі туман, слабы галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёвы слабы.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу -2..- 7°С, месцамі да -9°С, максімальная днём -3.. + 2°С.

Атмасферны ціск ноччу істотна не зменіцца, днём будзе слаба расці.

27 лістапада надвор'е ў асноўным будзе фармаваць вобласць павышанага атмасфернага ціску. Чакаецца пераважна без ападкаў. На асобных участках дарог галалёдзіца.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу -3..- 9°С, па ўсходзе месцамі -10..- 12°С; максімальная днём -3.. + 2°С.

28 лістапада надвор'е ў асноўным будзе фармаваць вобласць павышанага атмасфернага ціску, толькі днём у крайніх заходніх раёнах адаб'ецца ўплыў вільготных паветраных мас, чарнаморскага паходжання. Захаваецца пераважна без ападкаў надвор'е, толькі днём у крайніх заходніх раёнах магчымы невялікі мокры снег, дождж, слабы галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу -3..- 9°С, па ўсходзе месцамі -10.. -12°С; максімальная днём -3.. + 3°С.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Крутога айцішніка, які вярнуўся з Грузіі, асудзілі па чатырох палітычных артыкулах5

Крутога айцішніка, які вярнуўся з Грузіі, асудзілі па чатырох палітычных артыкулах

Усе навіны →
Усе навіны

Зянковіч расказаў, як у СІЗА паклаў пад вядро газету з партрэтам Лукашэнкі і пісаў тлумачальную2

Ксяндза Генрыха Акалатовіча вярнулі ў калонію

Гэтай мінчанцы 17 гадоў, а яна ўваходзіць у топ-10 найлепшых хэндлераў Еўропы3

Кожныя два метры — пераход. Сюрпрыз для веласіпедыстаў у Мінску1

Сырскі папрасіў Трампа дапамагчы Украіне перанесці вайну на тэрыторыю Расіі7

Ва ўкраінскі палон трапіў 58-гадовы беларус, што ваяваў на баку Расіі8

А цяпер так можна? Як гісторык трапіў у Wargaming, замацаваўся ў ІТ і ўжо не баіцца ні крызісаў, ні ШІ2

«Як дабівацца праўды?» Пасля смерці школьніцы ў бальніцы Ельска бацькам не даюць ніякай інфармацыі пра расследаванне11

Кляшчы пакусалі 2000 беларусаў у адной толькі вобласці5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Крутога айцішніка, які вярнуўся з Грузіі, асудзілі па чатырох палітычных артыкулах5

Крутога айцішніка, які вярнуўся з Грузіі, асудзілі па чатырох палітычных артыкулах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць