Некалькі сотняў чалавек прынялі ўдзел у акцыі пратэсту каля пасольства Турцыі ў Маскве: будынак закідалі камянямі, яйкамі і банкамі з фарбай.
У выніку дзеянняў дэманстрантаў выбітыя некалькі шыбаў. Паліцыя не ўмешвалася і не праводзіла затрыманняў. Зараз дэманстранты паступова разыходзяцца.
Як паведаміў прэс-аташэ пасольства Архан Газігіль, у вокны ляцелі бутэлькі, і супрацоўнікі баяліся перасоўвацца па калідорах.
У дыпмісіі таксама паведамляюць, што з-за кінутых у вокны буйных камянёў і бутэлек некаторыя супрацоўнікі атрымалі дробныя траўмы.
Напярэдадні да будынка дыпмісіі ў 7-м Растоўскім завулку ў цэнтры Масквы прыйшлі больш за 600 чалавек. Некаторыя ўдзельнікі акцыі трымалі ў руках плакаты з надпісамі «Удар у спіну» і «Не еду ў Турцыю».
Фота: «Новая газета»
Пратэсты пачаліся пасля таго, як расійскі бамбавік Су-24, які рабіў вылет з вайсковай базы «Хмеймім» у Сірыі ў 30 кіламетрах ад мяжы з Турцыяй, быў збіты ў аўторак турэцкім знішчальнікам F-16.
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін назваў абстрэл расійскага самалёта над Сірыяй «ударам у спіну ад памагатых тэрарызму».