У дачыненні да сястры ўкраінскай лётчыцы Надзеі Саўчанка, Веры, у Расіі распачатая крымінальная справа аб непавазе да суду, паведаміў у сваім твітары адвакат Ілля Новікаў.

«Веру Саўчанка ўсё ж такі хочуць прыцягнуць за непавагу да чэчэнскага суду», — паведаміў Ілля Новікаў.

Адвакат выклаў у твітары пастанову аб распачацці крымінальнай справы, з якога вынікае, што Вера Саўчанка нібыта абразіла суддзю 28 кастрычніка ў час судовага паседжання ў Вярхоўным судзе Чачні па справе украінцаў Мікалая Карпюка і Станіслава Клыха, абвінавачаных у датычнасці да гібелі расійскіх вайскоўцаў у пачатку 1990-х гадоў падчас вайны ў Чачні.

Вера Саўчанка ўдзельнічала ў гэтым працэсе ў якасці грамадскага абаронцы Мікалая Карпюка.

«Саўчанка В.У., падчас выдалення яе з залы судовага паседжання, у прысутнасці ўдзельнікаў судовага пасяджэння, выказваючы відавочную непавагу да суда і судовай улады РФ, наўмысна, публічна, вымавіла ў адрас старшынствуючага суддзі Ісмаілава В.Д. фразу: «Не суддзя, а чмо», — гаворыцца ў апублікаванай Новікавым пастанове.

Паводле расійскага заканадаўства, Веры Саўчанка можа пагражаць штраф да 200 тысяч рублёў або арышт тэрмінам да шасці месяцаў. Як удакладніў Ілля Новікаў, у сераду Веру Саўчанка адпусцілі пад абавязацельства яўкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?