Часопіс Forbes апублікаваў на сваім сайце спіс самых правальных галівудскіх фільмаў гэтага года.

Кадр з фільма «Рок на Усходзе», kino-teatr.ua

Кадр з фільма «Рок на Усходзе», kino-teatr.ua

Антырэйтынг узначальвае музычная камедыя з Білам Мюрэем «Рок на Усходзе» — яна зарабіла ў пракаце $2,9 млн пры бюджэце $15 млн. На другім месцы размясціўся баявік «Ганмэн» з Шонам Пэнам ($10,7 млн пры бюджэце $40 млн), на трэцім — дэтэктыўны трылер «Кібер» з Крысам Хэмсвартам ($19,4 млн пры $ 70 млн бюджэту).

У першую пяцёрку патрапілі таксама карціны «Няскончаная справа» (сабраў $14,4 млн пры бюджэце $35 млн) і «Джэм і галаграмы» ($2,3 млн пры $5 млн бюджэту).

За імі ў спісе ідуць фільмы «Self/less» ($12,3 млн пры $26 млн бюджэце), «Ультраамерыканцы» (зарабіў $15,4 пры бюджэце $28 млн), «128 удараў сэрца ў хвіліну» ($3,6 млн прыбытку пры $6 млн бюджэту) і «Алоха» ($26,3 млн пры $37 млн бюджэту).

Замыкае дзясятку новая камедыя з Джоні Дэпам «Мардэкай» — стужцы таксама не ўдалося акупіць сябе ў пракаце, яна сабрала $47,3 млн, тады як на вытворчасць было выдаткавана $60 млн. Студыя Lionstage разгарнула шырокую рэкламную кампанію ў падтрымку карціны, але не выратавала яе ад правалу. У ЗША яе прэм'ера адбылася ў студзені 2015 года, а сусветная прэм'ера была прызначаная на сакавік, але дыстрыб'ютары вырашылі адмяніць рэліз ў многіх краінах з-за вынікаў амерыканскага бокс-офіса.

У верасні Forbes назваў самыя стратныя фільмы мінулага лета. Першае месца заняў фільм «Зямля будучыні».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0