Расійскі ваенны лётчык Канстанцін Мурахцін, які служыў штурманам на збітым турэцкімі ВПС бамбавіку Су-24, заявіў, што яго самалёт не мог парушыць турэцкую паветраную прастору.

«Не, гэта выключана, нават на адну секунду, тым больш што мы ляцелі на вышыні каля 6000 метраў, надвор'е было яснае. Увесь наш палёт да моманту выбуху ракеты цалкам мной кантраляваўся», — сказаў пілот ў эфіры тэлеканала «Расія 1».

Па словах Мурахціна, яны неаднаразова выконвалі баявыя палёты ў тым раёне і ведалі яго «як свае пяць пальцаў».

«Баявыя задачы выконвалі і назад вярталіся па зваротным маршруце на авіябазу. Мне наогул як штурману вядомая там кожная вышыня. Магу арыентавацца нават без прыбораў», — распавёў ён.

Як кажа расійскі штурман, ніякіх папярэджанняў з боку Турцыі аб парушэнні паветранай прасторы не было, а ракета зайшла ў хвост самалёта раптоўна і ў экіпажа не было магчымасці ад яе ўхіліцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?