Крым вырашыў разарваць дзелавыя стасункі з Турцыяй з-за інцыдэнту з расійскім бамбавіком Су-24, заявіў кіраўнік анексаванага Расіяй рэгіёну Сяргей Аксёнаў.

Пасля рабочай сустрэчы з расійскім міністрам працы і сацыяльнай абароны Максімам Тапілін кіраўнік Крыма паведаміў, што рэгіён адмаўляецца ад супрацоўніцтва з турэцкім бізнесам і куплі турэцкіх тавараў.

«Мы лічым адназначна, што крымчане павінны прыняць удзел у акцыі адмовы ад куплі турэцкіх прадуктаў, тавараў і гэтак далей. Заклікаю крымчан наогул устрымацца ад паездак у Турцыю. Не таму што ім небяспечна, а таму, што на сённяшні дзень гэта дзяржава, якое дэманструе варожы настрой да Расіі. Мы сёння супрацоўнічаць з турэцкімі бізнесменамі не гатовыя, я адкрыта гэта кажу і не сумняваюся, што крымчане нас падтрымаюць», — заявіў Аксёнаў.

Па словах Аксёнава, Крым перапыняе у тым ліку і паромны рух з Турцыяй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?