Дзіця нарадзілася ў канцы лістапада 2015 года. Бацька дзяўчынкі цяпер знаходзіцца ў службовай камандзіроўцы ў Сірыйскай Арабскай Рэспубліцы.

«Па дадзеных аднаго з раённых упраўленняў ЗАГС горада ў трэцяй дэкадзе лістапада 2015 года ў сталіцы з'явілася новае імя — Сірыя. Менавіта так была названая дзяўчынка, якая з'явілася ў гэтыя дні на свет. Яе бацька ў цяперашні час знаходзіцца ў службовай камандзіроўцы ў гэтай блізкаўсходняй краіне», — паведаміў суразмоўца агенцтва гарадскіх навін «Масква».

Паводле яго слоў, у Маскве таксама нарадзіліся дзве Расіі, Візантыя, Індыя, Расіяна, Чэлсі. Сярод хлопчыкаў сустракаюцца імёны Максім-Масква, Мікалай-Мікіта-Ніл, Архіп-Урал, Севастопаль, Моніна-Мікіта. Акрамя таго, у расійскай сталіцы жывуць дзве Луны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?