06.12.2015 / 17:49

Ліст чытача: дык ці ёсць зямля для мінчукоў? 2

Як вядома, Мiгарвыканкам заўсёды кажа пра тое, што ў Мінску няма зямельных участкаў для грамадзян, чые дамы падпадаюць пад знос.

Аднак цяпер пачалося грамадскае абмеркаванне ПДП Цэнтральнага раёна, на якім, як гаворыцца на афiцыйным сайце адмiнiстрацыi Цэнтральнага раёна, будзе абмяркоўвацца выдзяленне тэрыторыі пад сядзібную забудову, а гэта азначае, што зямля для прыватных дамоў усё ж такi ёсць.

Многія мінчукі плануюць падаць заявы на прадастаўленне гэтых зямельных участкаў сабе.

Мы пытаемся: дык ёсць зямля для мінчукоў, чые дамы Мінгарвыканкам плануе знесці, альбо іх няма? І калі ёсць, то для каго яна?

Нагадаем, што ў адпаведнасцi з 22 артыкулам Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь усе перад законам роўныя:

«Усе роўныя перад законам і маюць права без усякай дыскрымінацыі на роўную абарону правоў і законных інтарэсаў».

Вось i паглядзiм, як выконваецца Канстытуцыя.

Віктар

0
Лявон / Адказаць
06.12.2015 / 22:32
Для чыноунікау у ДРАЗДАХ і у каго улада,блат і грошы. А астатнім....? НЯГОЖА ТАК! Беларус кажа. НЯГОДНІК НЕ РОДЗІЦЦА,А РОБІЦЦА!
0
ясь / Адказаць
06.12.2015 / 23:07
У нашай краіне роўные, але есть раунейшыя..
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру