У Мінску з 1 снежня па будных днях уносяцца змяненні ў расклад руху аўтобусных маршрутаў, паведамілі ў прэс-службе Мінгарвыканкама.

Так, арганізуецца выкананне дадатковага рэйса аўтобуса нумар 42 адпраўленнем з ДС «Сухарава-5» у 0.42 (праходжанне ст.м. «Каменная горка» ў напрамку разваротнага кальца «Люцынская» ў 0.57).

Будзе выконвацца рэйс аўтобуса нумар 109В адпраўленнем з ДС «Карбышава» ў 8.40, 16.30 (адпаведна ад Паўночных могілак у 9.23 і 17.01). Адначасова адмяняецца выкананне рэйса адпраўленнем з ДС «Карбышава» ў 8.12, ад Паўночных могілак у 8.45.

Арганізуецца выкананне рэйса аўтобуса нумар 162 адпраўленнем з ДС «Карбышава» ў 13.35 замест рэйса адпраўленнем у 13.25 (адпаведна з Цны ў 13.53 замест 13.43).

Таксама арганізуецца выкананне рэйсаў аўтобуснага маршруту нумар 167 адпраўленнем з ДС «Карбышава» ў 8.10, 17.30 замест рэйсаў адпраўленнем у 8.36 і 16.30 (з Навінак у 8.47, 18.09 замест 9.15 і 17.09).

З 5 снежня па выхадных днях на аўтобусным маршруце нумар 99 прадугледжана выкананне рэйса адпраўленнем ад ДС «Уручча-4» у 0.12 замест рэйса адпраўленнем у 0.07.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?