Мерапрыемствы да 75-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Мулявіна пройдуць у Беларусі на працягу 2016 года. Аб гэтым паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі мастацкі кіраўнік Беларускай дзяржаўнай філармоніі Юрый Гільдзюк.

Да 75-годдзя з дня нараджэння вядомага беларускага музыканта Міністэрствам культуры Беларусі падрыхтаваны маштабны план мерапрыемстваў.

«Канцэрт у дзень нараджэння» 12 студзеня 2016 года адбудзецца на сцэне Беларускай дзяржаўнай філармоніі. Канцэрты, прысвечаныя памяці песняра, пройдуць на працягу года на сцэнічных пляцоўках у розных гарадах краіны. Плануецца абнаўленне экспазіцыі музея Уладзіміра Мулявіна, які дзейнічае ў Белдзяржфілармоніі. Музей стане дэкарацыяй для тэлепраграмы «Пакуль мы помнім».

Беларусы змогуць азнаёміцца з фотавыставай работ Юрыя Іванова і Яўгена Коктыша, здымкамі з асабістага архіва, на аснове якіх плануецца выдаць фотаальбом. Выязная выстаўка экспанатаў музея Уладзіміра Мулявіна будзе працаваць на міжнародным фестывалі мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску». Акрамя таго, плануецца перавыданне кнігі ў дапоўненым варыянце «В.Мулявин. Нота судьбы».

Як адзначыла першы намеснік міністра культуры Ірына Дрыга, запланаваныя мерапрыемствы, якія пройдуць на працягу года, — гэта не толькі памяць аб музыканце, але і ўклад у справу незалежнасці, аб чым беларус па крыві, беларус па сэрцы Уладзімір Мулявін гаварыў усёй сваёй творчасцю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?