На прылаўках баранавіцкіх крамаў можна ўбачыць сувенірны значок, на якім назва горада двойчы напісаная няправільна.

Пад гербам горада напісана «Баровичи», а на гербе замест «Баранавічы» значыцца «Барановічы».

Вытворца значка — ІП Петракоў А.В. з Брэста. Продажам сувенірных значкоў займаецца ТАА «Вікавест». Узор гэтага значка размешчаны і на сайце кампаніі.

Супрацоўнікі ТАА «Вікавест» у размове з Intex-press здзівіліся, пачуўшы пра памылку, і паабяцалі ў бліжэйшым часе замяніць у гандлёвых кропках значкі з памылкамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?