Пра гэта паведаміў галоўны архітэктар УП «Мінскграда» Аляксандр Акенцьеў сёння падчас абмеркавання генплана сталіцы з дэпутатамі Мінгарсавета.

«Многія мінчукі дзесяцігоддзямі жывуць пад пагрозай зносу жылля і не маюць магчымасці яго рэканструяваць. Гэта, вядома, нікуды не варта. Сёння абмяркоўваецца магчымасць дазволіць рэканструкцыю дамоў, тэрміны зносу якіх не вызначаны», — сказаў Аляксандр Акенцьеў.

Згодна з новым генпланам, у Мінску захаваюць вялікую частку сядзібнай забудовы. Участкі сядзібнай і малапавярховай забудовы знікнуць у цэнтральнай частцы горада і ўздоўж асноўных магістраляў.

Усяго да 2030 года ў сталіцы плануецца знесці 1 млн кв.м жыллёвага фонду. Генплан не дае адказу на пытанні, калі і які дом пойдзе пад знос, бо не вызначае лёс асобных аб'ектаў — гэтую інфармацыю можна будзе знайсці ў праектах дэталёвага планавання.

А вось развіваць сядзібнае будаўніцтва ў Мінску не маюць намеру, бо для горада гэта вельмі затратны від забудовы. На думку спецыялістаў, прыватныя дамы трэба ўзводзіць у прыгарадзе сталіцы. Дарэчы, у цяперашні час у Мінскім раёне каля 6,6 тыс. га жылых тэрыторый маюць шчыльнасць (колькасць жыхароў на 1 га) да 5 чалавек пры нарматыве 20-25 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?