У Катары за некалькі гадзін выпала ўся гадавая норма ападкаў, што прывяло фактычна да паралізацыі руху ў краіне.
З-за вялікай колькасці ападкаў па ўсёй краіне зачыненыя школы і гандлёвыя цэнтры.
Вада прасачылася скрозь дах у будынак новага міжнароднага аэрапорта Хамад у Досе, які быў адкрыты толькі ў мінулым годзе і на будаўніцтва якога было выдаткавана каля 15 млрд даляраў.
Прэм'ер-міністр Катара Абдула бін Насэр бін Халіфа Аль-Тані загадаў правесці расследаванне ў сувязі з працёкамі ў даху і высветліць, наколькі трывалыя канструкцыі даху аэрапорта. У Катары напярэдадні Чэмпіянату свету па футболе ў 2022 годзе назіраецца будаўнічы бум.
У Саудаўскай Аравіі ападкі прывялі да затаплення дарог. На фотаздымках і відэа бачна, як па залітых дарогах Эр-Рыяда плаваюць аўтамабілі.