Германія мае намер граць больш істотную ролю ў міжнародных намаганнях па барацьбе з экстрэмісцкай групоўкай «Ісламская дзяржава».

Планы адпраўкі ва ўсходняе Міжземнамор'е ваенных самалётаў і фрэгата абмяркоўваліся ў чацвер партнёрамі па кіруючай кааліцыі ў бундэстагу.

У выпадку ўхвалення парламентам, ФРГ адправіць на дапамогу сваім французскім і амерыканскім партнёрам знішчальнікі Tornado у выведвальным варыянце, самалёты-запраўшчыкі і фрэгат.

Раней канцлер Ангела Меркель, па словах нямецкіх афіцыйных асоб, паабяцала прэзідэнту Францыі Франсуа Алянду даць ад чатырох да шасці выведнікаў Tornado і фрэгат для ўдзелу ў эскорце французскага авіяносца «Шарль дэ Голь», самалёты з якога ўдзельнічаюць у паветранай кампаніі ў Сірыі і Іраку.

Германія абяцала таксама прадастаўляць Францыі выведдадзеныя са спадарожнікаў.

Нямецкія самалёты, як паведамляецца, не будуць удзельнічаць у нанясенні удараў па цэлях ІД.

Адначасова ў Вялікабрытаніі прэм'ер-міністр Дэвід Кэмеран спрабуе пераканаць апазіцыйных дэпутатаў-лейбарыстаў ў парламенце падтрымаць ідэю брытанскага ўдзелу ў паветраных аперацыях супраць ІД.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?