Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган параіў Расіі «не гуляць з агнём».

Эрдаган таксама назваў непрымальнымі выказванні прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна, якія ён зрабіў пасля сустрэчы з прэзідэнтам Францыі Франсуа Аляндам 26 лістапада. Пуцін назваў глупствам і адгаворкамі заявы Турцыі аб тым, што пілоты знішчальнікаў, які збіў расійскі Су-24, не маглі апазнаць самалёт.

Па словах Эрдагана, Турцыя не імкнецца да пагаршэння адносін з Расіяй. Ён паведаміў, што пасля крушэння Су-24 спрабаваў датэлефанавацца да Пуціна, але расійскі прэзідэнт яму не адказаў. Эрдаган выказаў надзею на тое, што яму ўдасца сустрэцца з Пуціным на канферэнцыі па змяненні клімату, якая пачнецца ў Парыжы 30 лістапада.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?