У Францыі прайшла нацыянальная цырымонія ў памяць аб ахвярах тэрарыстычных актаў у Парыжы 13 лістапада.

Разам з памерлымі ад раненняў пасля колькасць ахвяр серыі скаардынаваных нападаў склала 130 чалавек.

EPA

EPA

У пятніцу прэзідэнт краіны Франсуа Алянд узяў удзел у цырымоніі на плошчы Інвалідаў у Парыжы — парадным комплексе, які ўключае ў сябе магілу Напалеона і ваенны музей.

На цырымоніі прысутнічалі людзі, ацалелыя ў трагедыі, і сваякі тых, хто яе не перажыў. Былі зачытаныя імёны ўсіх загінулых, пасля чаго прысутныя ўшанавалі іх памяць хвілінай маўчання.

Алянд заявіў, што Францыя «зробіць усё магчымае для таго, каб знішчыць гэтае войска фанатыкаў». Ён таксама абяцаў, што дзяржава «будзе працаваць без стомы, каб абараніць сваіх дзяцей».

EPA

EPA

Напярэдадні цырымоніі ўлады прапанавалі грамадзянам прадэманстраваць салідарнасць з загінулымі, «упрыгожыўшы свой дом сіне-бела-чырвоным сцягам».

AFP

AFP

Разам з тым не ўсе сваякі загінулых прынялі запрашэнне на цырымонію на плошчы Інвалідаў. У інтэрв'ю французскім СМІ некаторыя з іх патлумачылі сваё рашэнне тым, што ўлады недастаткова зрабілі для абароны грамадзян пасля нападаў на рэдакцыю сатырычнага выдання Charlie Hebdo ў студзені гэтага года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?