Рассельгаснагляд затрымаў партыю беларускай жытняй мукі, паведамляе ўпраўленне ведамства па Цвярской і Пскоўскай абласцях. 

Спецыялісты аддзела каранціннага фітасанітарнага кантролю на дзяржаўнай мяжы Расійскай Федэрацыі затрымалі машыну ў фітасанітарным кантрольным пункце вёскі Лабок Невельскага раёна Пскоўскай вобласці з партыяй жытняй мукі вагой 19,98 тоны. 

Прычына затрымання — неадпаведнасць нумара транспартнага сродку, указанага ў фітасанітарным сертыфікаце, і ўстаноўленага пры аглядзе, што з'яўляецца парушэннем п. 3.7.2 палажэння аб парадку ажыццяўлення каранціннага фітасанітарнага кантролю (нагляду) на мытняй тэрыторыі Мытнага саюза, зацверджанага рашэннем Камісіі Мытнага саюза ад 18 чэрвеня 2010 года № 318. 

Груз вернуты ў Беларусь.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?