Турэцкі знішчальнік F-16, які збіў расійскі Су-24М, чакаў яго ў паветры, гэта была загадзя спланаваная акцыя, заявіў сёння журналістам галоўнакамандуючы Паветрана-касмічных сіл (ПКС) Расіі генерал-палкоўнік Віктар Бондараў.

«Вынікі аб'ектыўнага кантролю РЛС Сірыі пацвярджаюць знаходжанне ў паветры двух F-16C у зоне дзяжурства з 9 гадзін 11 хвілін да 10 гадзін 26 хвілін на працягу 1 гадзіны 15 хвілін на вышыні 2,4 тыс. м, што сведчыць аб загадзя спланаванай акцыі і гатоўнасці знішчальнікаў дзейнічаць з засады ў паветры над тэрыторыяй Турцыі», — сказаў Бондараў.

Ён удакладніў, што для падлёту F-16C з авіябазы Дыярбакыр з месцазнаходжання дзяжурства на зямлі да месца пуску ракеты складае 46 хвілін — 15 хвілін трэба на падрыхтоўку і ўзлёт самалёта, яшчэ 31 хвіліну займае маршрут да рубяжа пуску. «Такім чынам, перахват самалёта Су-24М з месцазнаходжання дзяжурства на зямлі з аэрадрома Дыярбакыр немагчымы, паколькі патрэбны час падлёту перасягае мінімальны час для атакі цэлі на 12 хвілін», — падкрэсліў генерал.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?