Аватаркі таго чалавека, які, імаверна, затрыманы ў Мінску на вакзале. Перыяд — 2014 год.

Аватаркі таго чалавека, які, імаверна, затрыманы ў Мінску на вакзале. Перыяд — 2014 год.

Мутная гісторыя з гэтым мужыком, затрыманым на вакзале.

Беларусь затрымлівае байца «Правага сектара» (!).

З выбухоўкай (!).

І пісталетам (!).

І ўкраінскай сімволікай. І даверчай граматай ад «ПС» (!).

Дзякуючы пільнасці міліцыі на вакзале (!).

Бо ён быў у броніку, і той бронік выпіраў (!). Але праз мяжу то ён пераехаў без праблем.

А яшчэ ў яго была маска з прарэзямі для вачэй (о-O).

І вось з усім гэтым ён ехаў на радзіму.

Вядома, ваявалі ў Данбасе, у тым ліку, неадэкваты ўсякія. Але ўся гэтая інфармацыя выглядае як спектакль, разыграны для Расіі і мясцовай публікі.

Можна было б падумаць, што такога чалавека насамрэч няма, як не было ў 2010-м арматуры ў гаражы ў Малінаўцы, а перад выбарамі 2015-га — двухсот баевікоў, затрыманых на мяжы.

Аднак «Наша Ніва», супаставіўшы факты, прыйшла да высновы, што дадзены чалавек усё-такі рэальны і, прынамсі, ёсць.

Вось, імаверна, ягоная старонка ў фэйсбуку.

На ёй, што праўда, няма свежых фотаў.

На размытых кадрах, распаўсюджаных прэс-службай Следчага камітэта, ён брунэт. Вось яны:

Але інфа пра аўтара дадзенай старонкі супадае з інфармацыяй пра затрыманага. Яму 28 гадоў, ён з Наваполацка, месцам жыхарства пазначаны Данецк. На старонцы шмат украінскай інфармацыі і мемаў на тэмы АТА.

Супаставіўшы інфармацыю, мы знайшлі і старонку ў Твітары, якая можа належаць гэтаму чалавек: twitter.com/drugduk. А вось супольнасць-люстэрка гэтай старонкі ў фэйсбуку.

Магчыма, яму ж належыць вось гэтая не зусім адэкватная старонка: чалавек хоча стаць дэпутатам Еўрапарламента.

Не зусім адэкватнай падаецца і ягоная аўтабіяграфія-рэзюмэ, размешчаная ў інтэрнэце. Сярод сваіх папярэдніх месцаў работы ён называе Аператыўна-аналітычны цэнтр Беларусі, а шукае… работу праектнага менеджара па рэфармаванні «Нафтагазу» Украіны з заробкам 11000 еўра за месяц. Ці то жарт, ці то не.

Калі памятаеце, раздаваў СМІ інтэрв'ю такі баец-беларус «Друг Дук», які наракаў, што Украіна не спяшаецца даваць грамадзянства байцам-замежнікам.

Тады казалі, што ён псіхалагічна дзіўны чалавек. Можа быць і неадэкватам. Што яшчэ было дзіўна, што з нараканнямі выступае чалавек, які часта ездзіць у Беларусь і назад.

Дадзены «Друг Дук» у тактычную групу «Беларусь», што аб'ядноўвае беларусаў-добраахвотнікаў, не ўваходзіў.

Блогер 1863x.com говорит, что этот человек бесконечно приставал ко всем в интернете со всякими фантастическими идеями. «Когда читаешь такую фигню, то в голове возникают слова «тролль», «сказочник», «поехавший». Поэтому, лично я его вообще не воспринимал всерьёз, думая, что человек либо постоянно прикалывается, либо живёт в каком-то своём фантастическом мирке», — піша 1863x.com.

Што рабіў гэты «Друг» ва Украіне? Ці быў на фронце? Для чаго ён вяртаўся ў Беларусь? Што азначае зброя? Была яна ягоная ці яму яе падкінулі? Ці ён адэкватны? Калі так, то ці маніпуляваны? Гэтыя пытанні пакуль застаюцца без адказу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?