МУС Чачні пачало падлічваць колькасць малітваў за прарока Мухамеда, якія прамаўляюць паліцыянты. Адпаведнае распараджэнне аддаў міністр унутраных спраў рэспублікі Руслан Алханаў.

У перыяд з 20 лістапада да канца снежня кожны чачэнскі паліцэйскі павінен вымавіць 300 тысяч малітваў. Пры гэтым дазваляецца ўлічваць малітвы, вымаўленыя членамі сем'яў супрацоўнікаў МУС.

Кіраўнікі падраздзяленняў паліцыі павінны штотыдзень даваць справаздачу аб колькасці малітваў перад штабам МУС.

З пункту гледжання фармальнасцяў патрабаванне ад падначаленых даваць справаздачу аб колькасці малітваў некарэктнае, лічыць лідар прафсаюза маскоўскай паліцыі Міхаіл Пашкін. «У нас усё-ткі рэлігія аддзеленая ад дзяржавы. У асабістай гутарцы абмяркоўваць гэтыя пытанні — адно, але падлічваць — гэта перагіб», — лічыць Пашкін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?