kommersant.ru

kommersant.ru

Заснавальнік расійскага калектыву «Хор Турэцкага» Міхаіл Турэцкі прызнаўся, што абвастрэнне адносін паміж Расіяй і Турцыяй заахвоціла яго задумацца аб змене назвы калектыву і прозвішча. Словы спевака перадае lenta.ru са спасылкай на «Русскую службу новостей».

«Паспешлівае рашэнне ў такім важным пытанні прымаць складана. Назва калектыву памяняць не складана. Прозвішча памяняць — прозвішча жонкі, можа, вазьму», — заявіў Турэцкі.

Акрамя таго, шоўмэн палічыў патрэбным расказаць пра этымалогію свайго прозвішча. Паводле яго слоў, яна ад назвы польскага паселішча Тэрэц [Турэц? — НН] і з Турцыяй ніяк не звязаная.

Хор пад кіраўніцтвам Міхаіла Турэцкага быў сабраны ў 1989 годзе для адраджэння традыцый яўрэйскай літургічнай музыкі. У 2003 годзе калектыў атрымаў сваё цяперашнюю назву «Арт-група Хор Турэцкага» і пашырыў рэпертуар, які цяпер уключае оперную класіку, джаз, рок-музыку і гарадскі фальклор. У верасні 2015-га «Хор Турэцкага» пачаў выступаць з юбілейнымі канцэртамі, прысвечанымі 25-годдзю.

Антытурэцкая істэрыя пачалася ў Расіі пасля збіцця расійскага Су-24.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0