Парафія Святога Кірылы Тураўскага ў Нью-Ёрку была арганізавана ў 1950 г. новай хваляй беларускай эміграцыі.

Напачатку службы праходзілі ў раёне East New York у Брукліне. Праз год службы пачалі адпраўляцца ў царкве Святой Тройцы Карпатарускай праваслаўнай царквы на 4-й вуліцы ў Манхэтане. Затым пачаўся збор сродкаў на ўласны будынак, які 15 кастрычніка 1957 г. быў выкуплены ў Прэсвітарыянскай царквы. Затым быў зроблены рамонт. Рухавікамі стварэння царквы былі сем'і Данілюкоў, Тулейкаў, Гарошкаў, Кажаноў, Захаркевічаў, Мельяновічаў…

Першая служба адбылася 3 лістапада 1957 г., патронам быў абраны Кірыла Тураўскі. Першым настаяцелем быў былы слуцкі паўстанец, айцец Хведар Данілюк. Пры ім парафія зазнала росквіт. Яна стала цэнтрам рэлігійнага жыцця, тут дзейнічала царкоўная школка, ладзіліся грамадскія сустрэчы.

І цяпер царквы выкарыстоўваецца таксама, як і зала для грамадскіх мерапрыемстваў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0