Перамогу суддзі аднагалосна прысудзілі Тайсану Ф'юры. Такім чынам, Уладзімір Клічко пацярпеў першае паражэнне за 11 гадоў.

«Клічко быў вялікім чэмпіёнам, але кожнаму свой час. Сёння пачалася новая эра», — заявіў Ф'юры.

Бой спачатку адбываўся ва ўпартай і роўнай барацьбе, а ў сярэдзіне супрацьстаяння ўкраінец нават завалодаў перавагай. Але, неўзабаве брытанец выраўнаваў становішча і здолеў выйсці наперад па балах. Адзіным шанцам у канцоўцы бою для ўкраінскага баксёра быў накаўт, але брытанец з гонарам вытрымаў 12 раўндаў да канца.

«Ф'юры заслужыў перамогу. Ён быў хутчэйшым і дакладнейшым за мяне. Я спрабаваў «падабраць да яго ключ», але не змог пераламаць ход бою. Безумоўна, я разлічваю на рэванш», — сказаў Клічко ў каментары нямецкім СМІ.

«Напружаны бой! Уладзімір, дзякуй за барацьбу!» — напісаў у сваім твітары Парашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?