29.11.2015 / 11:27

Відэа венгерскага дальнабойшчыка, абуранага паводзінамі мігрантаў ля тунэлю пад Ла-Маншам, стала хітом Ютуба 26

Абураны венгерскі кіроўца грузавіка зняў і апублікаваў відэа, дзе ён спрабуе на хуткасці разагнаць сваім грузавіком паток мігрантаў каля французскага Кале.

На відэароліку «Эмігранты Кале супраць кіроўцаў і Еўропы», працягласцю больш за 14 хвілін, ёсць фрагмент, дзе кіроўца рухаецца з месца і наўмысна разганяецца ў бок групы мігрантаў, якія ідуць па абочыне ў зваротным накірунку. Пры гэтым самі мігранты настроены агрэсіўна і кідаюць у грузавікі тым, што трапляе ім пад руку.

У той жа час відаць, што мігранты ходзяць па шашы з мэтай зачапіцца за грузавікі, калі тыя праязджаюць на нізкай хуткасці, імаверна, каб забрацца ўнутр і такім чынам незаўважна перасекчы мяжу з Вялікабрытаніяй праз тунэль пад Ла-Маншам.

У канцы аўтар зняў і самога сябе.

Паводле апісання да відэа, яно было знятае днём 25 лістапада на шашы A216/N216, якая праходзіць у Кале.

На момант публікацыі гэтай навіны відэа мела больш за 1,7 мільёна праглядаў.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Лабус / Адказаць
29.11.2015 / 11:56
Наивные европейцы только сейчас начинают прозревать, но до конца ещё не осознали, что это только один из пунктов плана путлера по разобщению Евросоюза.
0
Іф'юшэг / Адказаць
29.11.2015 / 12:03
А мадзьяр малайчына, родную мову не забывае, хоць шэраг словаў kurva ў тэксьце зразумелыя беларусу, бо гістарычны Сьцяпан Батура быў наш агульны правадыр. Як сказаў вялікі Скарына, "жыць трэба дома". Квоты гасьцей павінны быць строга абмежаваныя.
0
Салідарны / Адказаць
29.11.2015 / 12:08
Малайдзец!
Паказаць усе каментары/ 26 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру