29.11.2015 / 12:01

Першы снег: на ўездзе ў Мінск машыну занесла, і яна збіла чалавека на ўзбочыне У снег зніжайце хуткасць, пабольшвайце дыстанцыю, не тармазіце рэзка! 4

Сёння а 9:20 кіроўца BMW не справіўся з кіраваннем і збіў другога кіроўцу, які выйшаў са сваёй машыны.

Як паведаміла карэспандэнту Onliner.by старшы інспектар ДАІ Маскоўскага раёна Любоў Трапашка, ДТЗ адбылося на ўездзе ў Мінск па трасе Р1 (Мінск — Дзяржынск — пад'езд да трасы М1). Супрацоўнікі ДАІ Маскоўскага раёна Мінска першымі прыбылі на выклік.

«Кіроўца аўтамабіля Volkswagen Touran рухаўся з боку Фаніпаля ў Мінск. Не даязджаючы метраў 50 да былога «брэсцкага паста», ён спыніўся на ўзбочыне і выйшаў з машыны. І літаральна ў гэты ж момант мужчыну збіў аўтамабіль BMW, які ехаў у гэтым жа кірунку», — распавяла Любоў Трапашка.

Пацярпелы 47-гадовы мужчына на момант прыбыцця ДАІ быў непрытомным. Выклікалі хуткую, аб стане кіроўцы пакуль нічога не паведамляецца, ёсць падазрэнні на траўму нагі.

Кіроўца BMW растлумачыў інспектарам, што, набліжаючыся да гэтага месца, страціў кіраванне аўтамабілем. Машыну стала насіць з боку ў бок, ён збіў чалавека, з'ехаў за межы праезнай часткі ў кювет і толькі там сярод дрэў спыніўся. Кіроўцу 29 гадоў.

«Ёсць імавернасць, што вадзіцель не выбраў бяспечную хуткасць руху з улікам рэзкай змены ўмоў надвор'я. Гума на яго аўтамабілі зімовая», — адзначыла Любоў Трапашка.

У Мінску пад раніцу пайшоў снег. Дарожнікі папярэджвалі: дарогі прыбіраюць і пасыпаюць, але немагчыма гэта зрабіць ўсюды і адразу. ДАІ рэкамендуе кіроўцам знізіць хуткасць і павялічыць дыстанцыю.

0
NavuchencaBK / Адказаць
29.11.2015 / 14:44
Другога ці іншага, беларусы?
0
Няхлюй / Адказаць
29.11.2015 / 19:39
NavuchencaBK, ась, "навуцгэнца"?
0
виталий / Адказаць
29.11.2015 / 21:38
какая разница какая резина ,если за рулем резина.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру