29.11.2015 / 12:53

Google выпусціў дудл у гонар дня нараджэння літары «ё» 7

У Расіі на галоўнай старонцы сайта Google з'явіўся дудл у гонар 232-годдзя з дня з'яўлення літары «ё», якая ёсць у рускім і беларускім алфавітах.

29 лістапада (18 лістапада па старым стылі) 1783 года літара была прызнана афіцыйна і замяніла на пісьме два гукі. Аднак шырокае распаўсюджванне літара атрымала толькі ў 1797 годзе пасля таго, як Карамзін у сваім часопісе стаў выкарыстоўваць яе рэгулярна.

Рэформа рускай арфаграфіі 1918 года замацавала за літарай «ё» сёмае месца ў алфавіце з 33 літар, аднак абавязковай яна так і не стала. Масава выкарыстоўваць яе пачалі ў 1942 годзе быццам бы пасля распараджэння Сталіна (гл. Коратка пра гісторыю з'яўлення «ё» на сайте delfi.lv).

Паводле дзеючых правіл рускай арфаграфіі, у друкаваных тэкстах літара «ё» ўжываецца выбарачна.

У беларускай мове яе ўжыванне абавязковае.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
трудавік / Адказаць
29.11.2015 / 13:21
Стоп, а ці не ўжывалася яна факультатыўна раней у старабеларускіх тэкстах? Што Маліноўскі скажа?
0
Змитрок / Адказаць
29.11.2015 / 14:02
Интересную ссылку дает нн на первоисточник Цитата оттуда Сократить букву равносильно уничтожению части духа русского мира. Хм...
0
Неабыякавы / Адказаць
29.11.2015 / 14:45
Вельмі цікава, на ШТО дае спасылку як на першакрыніцу НН: (гл. Коратка пра гісторыю з'яўлення «ё» на сайте delfi.lv Цытата - Каждая буква важна. За каждой буквой шкафы книг в библиотеках и бесконечность смыслов. Сократить букву равносильно уничтожению части духа русского мира. падыспутуем на гэтую тэму?
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру