29.11.2015 / 15:25

Дальнабойшчыкі пачалі марш на Маскву: пратэстуюць супраць платы за праезд па федэральных трасах 8

Акцыю ў Маскве кіроўцы збіраюцца правесці 30 лістапада. А кіраўнік КПРФ Генадзь Зюганаў паведаміў аб правядзенні 5 снежня мітынгу ў падтрымку кіроўцаў.

Дальнабойшчыкі з некалькіх рэгіёнаў Расіі, якія пратэстуюць супраць платы за праезд грузавікоў па федэральных трасах, пачалі марш на Маскву.

Кіроўцы розных гарадоў Расіі пратэстуюць супраць сістэмы «Платон». На здымку — адна з акцый, Валгаград, лістапад 2015 г.

У многіх рэгіёнах Расіі паліцыя затрымлівае дальнабойшчыкаў і арганізатараў акцый. Напрыклад, у Пецярбургу затрымалі Аляксандра Растаргуева, падставай для гэтага стаў неаплачаны травеньскі штраф. Напярэдадні да яго прыходзілі з ператрусамі.

Удзельнікі пішуць у сацсетках, што супрацоўнікі ДПС і АМАП перайшлі на ўзмоцненую працу, грузавыя аўтамабілі не прапускаюць і адпраўляюць назад, кіроўцам перакрываюць дарогі.

Аднаго з арганізатараў акцый у Ніжнім Ноўгарадзе затрымалі на пасту ДПС. Там сабраліся іншыя пратэстоўцы.

Дальнабойнікі Валагодскай вобласці паведамляюць, што паліцыя блакуе праезд на пастах і адпраўляе машыны на стаянку.

Некаторыя кіроўцы выязджаюць з рэгіёну на легкавых аўтамабілях.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
То рэд. / Адказаць
29.11.2015 / 15:33
Рэд. Дзякуй.
0
ЯНКА / Адказаць
29.11.2015 / 20:10
. . ДАРОГІ ПАДЛЯЧЫЛІ -- ЗАСТАЛІСЯ ДУРНІ . Ганьба! Ды гэны "дальнабойшчыкі", а калі дакладней, то іх фірмачы-гаспадары, празь іх піхаюць шалёныя хабары мытнікам. А тры капейчыны за праезд па фэдэральных трасах ім ужо шкада. Быццам ня ведаюць шо'феры, што паборы, хай часткова, але ператвараюць развалюхі ў найсучасныя заўжды дагледжаныя магістралі. Ды такія, што шашы "Масква -- Сочы" мусіць зайздросьціць нават ЗША. Адна нязручнасьць -- частыя тэрміналі па збору "капеек". Не пасьпее разагнацца аўта, як тут зноў вырастае перад ей шлягбаўм, і высоўваецца з будкі ручка з патрабаваньнем крыху яе пазалаціць. Менавіта крыху, млін, для фураў, утрамбаваных рознымі даброцьцямі! .

Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру