29.11.2015 / 16:00

Цэны ў Расіі могуць вырасці, калі ёй не ўдасца замяніць імпарт з Турцыі 7

Фото ТАСС

Ёсць верагоднасць росту коштаў на харчовыя тавары ў Расіі, калі не ўдасца хутка замясціць іх імпарт з Турцыі, заявіў намеснік міністра эканамічнага развіцця РФ Алег Фамічоў журналістам у Дубаі (ААЭ) на Расійскім эканамічным і фінансавым форуме, цытуе ТАСС.

Турцыя з'яўляецца пятым па аб'ёме гандлёва-эканамічным партнёрам Расіі, і змяненне двухбаковых адносінаў непазбежна паўплывае на макраэканамічныя паказчыкі РФ, лічыць ён.

«Пакуль ацаніць колькасна досыць складана, таму што не да канца ясны і пералік тавараў, на якія будуць распаўсюджвацца адпаведныя санкцыі, і набор сектараў, якія будуць закранутыя, і цэлы шэраг іншых фактараў», — сказаў Фамічоў.

Акрамя таго, ён адзначыў, што, калі турэцкія інвестыцыі ў РФ будуць фактычна прыпыненыя, «гэта адаб'ецца на інвестыцыйнай дынаміцы і праз інвестыцыі на ВУП».

Як паведамляе «Дождж», міністр сельскай гаспадаркі Аляксандр Ткачоў у эфіры тэлеканала «Расія-1» сказаў, што альтэрнатыўнымі пастаўшчыкамі могуць стаць Азербайджан, Узбекістан, Марока, Ізраіль. Раней Ткачоў казаў, што некаторыя пастаўкі можна будзе таксама арганізаваць з Абхазіі, Кітая, ПАР і Аргентыны.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

nn.by

0
Шпэнглер з-пад Эўропы / Адказаць
29.11.2015 / 16:10
Ну дык да, з ПАР вазіць. Залатая гародніна атрымаецца. Ай, ўжо б Варонеж які бамбілі б, не мучылісь.
0
Збоку / Адказаць
29.11.2015 / 17:16
Можа цэны трохі і павялічацца, але праблем з пастаўкай не будзе. Усё, што не ўвязе ў Расію Турцыя, паставіць ёй Беларусь.
0
карачун / Адказаць
29.11.2015 / 19:43
Турцию для России заменит Китай. Россию в военном и прочем сотрудничестве для Турции заменит Китай.
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру