29.11.2015 / 19:27

Мінскі СКА разграміў «Хард» і выйшаў у групавы этап Кубка ЕГФ

Мінскі гандбольны клуб СКА выйшаў у групавы этап Кубка ЕГФ (Еўрапейскіх гандбольных федэрацый). Сёння ў Мінску армейцы ў матчы 1/16 фіналу разграмілі аўстрыйскі «Хард» з лікам 35:23.

Тыдзень таму СКА ў Аўстрыі перамог з розніцай у 10 мячоў.

У групавым турніры возьме ўдзел 16 камандаў, разбітых на 4 групы.

Удзел у ім возьмуць: СКА (Беларусь), Ольбарг (Данія), Б'ерынгбро (Данія), Хальстэбра (Данія), Гранольерс (Іспанія), Анайтасуна (Іспанія), Шамберы (Францыя), Нант (Францыя), Сен-Рафаэль (Францыя), Гепінген (Германія), Магдэбург (Германія), Лімбург (Галандыя), Бухарэст (Румынія), Дынама (Румынія), Вінтэртур (Швейцарыя), Юстадс (Швецыя).

СКА трапіў у першы кошык разам з «Шамберы», «Лімбургам», «Гранольерсам», паведамляе сайт беларускага клуба.

Лёсаванне пройдзе 3 снежня.

Год таму СКА акурат спыніўся на стадыі 1/16 фіналу.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру