Курс еўра можа знізіцца да 0,8255, заявіў адказны за інвестыцыйныя рашэнні Deutsche Bank эканаміст Ульрых Штэфан у нядзелю, 29 лістапада, агенцтву Reuters. Эксперты аднаго з найбуйнейшых інвестыцыйных банкаў Goldman Sachs прагназуюць, што еўра будзе каштаваць танней даляра ўжо да студзеня 2016 года.

Удзельнікі рынку настроены на тое, што на наступным пасяджэнні кіраўніцтва Федэральнай рэзервовай сістэмы ЗША (ФРС) 15-16 снежня будзе абвешчана аб даўно чаканым пачатку цыкла павышэння працэнтных ставак у Амерыцы, што спрыяе зніжэнню курсу еўра.

Акрамя таго, Еўрапейскі цэнтральны банк (ЕЦБ) выказваўся за тое, каб працягнуць і пры неабходнасці пашырыць палітыку танных грошай.

На 29.11 курс даляр/еўра складае 1,06, еўра/даляр — 0,94.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?