Свет99

Расійская авіяцыя нанесла ўдар па базары ў невялікім горадзе правінцыі Ідліб у Сірыі: дзясяткі забітых

Адзін з удараў расійскай авіяцыі ў сірыйскай правінцыі Ідліб быў нанесены па базары ў горадзе Арыха. Загінулі ад 40 да 60 мірных жыхароў. Некаторыя СМІ сцвярджаюць, што пры бамбардзіроўцы выкарыстоўваліся касетныя боепрыпасы.

Паводле звестак тэлеканала Al-Jazeera, загінулі 40 чалавек, дзесяткі атрымалі раненні.

Сірыйская рада маніторынгу правоў чалавека пацвярджае факт бамбардзіроўкі. Яна сцвярджае, што пры бамбардзіроўцы Арыхі загінулі каля 60 чалавек. Аб 40 ахвярах паведамляў апазіцыйны сірыйскі тэлеканал Orient TV.

Апублікаваныя фота і відэа, знятыя на месцы авіяўдару. На іх відаць мноства скрываўленых целаў.

Горад кантралюецца альянсам з удзелам «Фронту ан-Нусра» — аддзялення «Аль-Кайды» ў Сірыі.

Апошні інцыдэнт з такой колькасцю ахвяраў сярод мірных жыхароў здарыўся, калі амерыканская авіяцыя нанесла ракетны ўдар па шпіталі ў горадзе Кундуз у Афганістане, у часе штурму горада талібамі.

Каментары9

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Маладую бібліятэкарку з Горак асудзілі за пратэсты3

Маладую бібліятэкарку з Горак асудзілі за пратэсты

Усе навіны →
Усе навіны

У Жодзіне бацьку самому давялося дапамагаць дзіцяці пасля адмовы дактароў8

Беларускі стэндапер выступіў у акупаваным Марыупалі. Кажа, у гэтым няма палітыкі: Я толькі раблю сваю працу — як доктар12

Спявачка Каця IOWA апранулася па матывах карціны Шагала «Прагулка» ФОТА4

«Неяк да яе падсадзілі рэальную вар'ятку». Былая палітзняволеная расказала пра Марыю Калеснікаву1

У Бангладэш вайсковы самалёт пратараніў школу, у якой было шмат дзяцей

Вызначыліся магчымыя супернікі беларускіх клубаў у 3-м раўндзе кваліфікацыі еўракубкаў

Ціханоўскі паказаў сваю трэніроўку34

«Адмыла кватэру, а яна кажа: выязджай». Беларуска зняла аднапакаёўку ў Мінску, але гаспадыня ўбачыла «камуналку» і перадумала2

Чым кормяць у рэстаране нетрадыцыйнай беларускай кухні?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Маладую бібліятэкарку з Горак асудзілі за пратэсты3

Маладую бібліятэкарку з Горак асудзілі за пратэсты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць