30.11.2015 / 08:06

Барак Абама павіншаваў беларуса са 100-годдзем 10

Паэт Міхась Кавыль (сапраўднае імя — Язэп Лешчанка) нарадзіўся на Случчыне 1 снежня 1915 г., а бальшыню жыцця пражыў у амерыканскім горадзе Саўт-Рывэры, штат Нью-Джэрсі. Саўт-Рывэр — месца пражывання вялікай беларускай калоніі. 

Міхась Кавыль з віншавальнымі падарункамі. На заднім плане (злева): сын Жорж, нявестка Сындзі, унук Мэт’ю і сын Міхась.

Сям’я й сябры Міхася Кавыля адзначылі ў нядзелю 29 лістапада стагоддзе ягонага жыцця, плённага на ніве роднага слова й грамадcкай дзейнасці. У царкве Св. Еўфрасінні Полацкай хор прапяяў юбіляру «Многая лета», а на пачастунку ў ягоным доме ўсе дружна праспявалі вельмі папулярную песьню на словы ягонага вершу «Васілёчкі»:

Расцьвіталі ў полі васілёчкі,
Ой, чаму кароценькія ночкі,
Ой, чаму вялікія дзянькі?

Юбіляр атрымаў віншаванне з Белага Дома ад прэзідэнта Барака Абамы і спадарыні Мішэль Абамы.

Управа Беларускага інстытута навукі й мастацтва, сябрам якога на працягу доўгіх гадоў быў Міхась Кавыль, перадала яму і ягоным сынам і ўнукам разам з віншаваннем копіі старонак з англамоўнае гісторыі беларускай замежнай літаратуры брытанскага прафесара Арнольда Макміліна, на якіх аўтар апісвае літаратурныя творы Міхася Кавыля.

Сям’я Міхася Кавыля: жонка Соня, два сыны (справа) Жорж і Міхась, нявесткі Дэбора (справа) і Сынды і ўнучка Даніка.

Удзельнікі юбілейнай бяседы ў доме юбіляра.

Глядзі таксама: «Толькі ў вечнасць душу забяру…» Віртуальная выстава ад БДАМЛІМ да 100-годдзя паэта Міхася Кавыля

Янка Запруднік, фота аўтара

0
wik / Адказаць
30.11.2015 / 09:31
Сто лят нех жые еще.... !
0
Генэрал Голад / Адказаць
30.11.2015 / 09:35
Доўгага, шчасьлівага жыцьця і моцнага здароўя - усім Сапраўдным Беларусам!
0
лосік ян / Адказаць
30.11.2015 / 10:08
дзе пачытаць пра яго?
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру