LA Times

LA Times

Абаронца баскетбольнага клуба «Лос-Анджэлес Лейкерс» Кобі Браянт абвясціў пра завяршэнне кар'еры пасля заканчэння сезона 2015/16. У лісце, апублікаваным на сайце The Players' Tribune, гулец заявіў, што гэты сезон з'яўляецца апошнім, які ён можа аддаць баскетболу.

Кобі Браянт з'яўляецца пяціразовым чэмпіёнам НБА, двухразовым алімпійскім чэмпіёнам, рэкардсменам НБА па колькасці сезонаў, праведзеных за адну каманду (20), трэцім у спісе самых выніковых гульцоў у гісторыі лігі, а таксама 17-кратным удзельнікам матчу ўсіх зорак НБА.

У гэтым сезоне Браянт набірае ў сярэднім 15,6 ачка, 3,5 падбора і 1 перахоп за 31 хвіліну на пляцоўцы пры працэнце траплення 31,5%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?