Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт апублікаваў кошт платных пераздач.
Лічбы істотна адрозніваюцца для беларусаў і замежнікаў. Апроч таго, стаўкі для замежнікаў выстаўленыя ў далярах.
Напрыклад, пераздача экзамена каштуе 47-53 тысячы рублёў у залежнасці ад навуковай ступені выкладчыка. А вось для замежнага студэнта гэта будзе каштаваць $6. Па цяперашнім курсе гэта 109 тысяч рублёў.
Найтанней каштуюць залікі і кантрольныя работы. Для беларусаў — 33-37 тысяч рублёў, для замежнікаў — $4 (72 тысячы).