Дзяржаўнае прадпрыемства «Мінсктранс» скарэктавала графік руху міжгародніх аўтобусаў на перыяд святкавання Каляд і Новага года, паведамілі на прадпрыемстве.

Так, на перыяд святкавання Каляд і Новага года не будуць выконвацца рэйсы па маршрутах:

Мінск — Варшава адпраўленнем:

з Мінска ад АВ «Цэнтральны» ў 19.30 31 снежня, у 06.10 1 студзеня,

з Варшавы ў 16.30 31 снежня, у 12.00 1 студзеня;

Мінск — Вільнюс праз Ашмяны адпраўленнем:

з Мінска ад АВ «Цэнтральны» 09.20 1 студзеня,

з Вільнюса ў 14.00 1 студзеня;

Мінск — Калінінград адпраўленнем:

з Мінска ад АВ «Цэнтральны» ў 07.00 1 студзеня,

з Калінінграда ў 11.15 (з Вільнюса ў 19.00) 1 студзеня;

Мінск — Каўнас праз Ашмяны адпраўленнем:

з Мінска ад АВ «Цэнтральны» 08.20 1 студзеня,

з Каўнаса ў 16.00 (з Вільнюса ў 18.05) 1 студзеня;

Мінск — Рыга праз Вільнюс адпраўленнем:

з Мінска ад АВ «Цэнтральны» ў 22.00 31 снежня,

з Рыгі ў 22.00 31 снежня (з Вільнюса ў 02.45 1 студзеня);

Мінск — Кіеў (Ачакаў) адпраўленнем:

з Мінска ад АВ «Цэнтральны» ў 18.40, ад АВ «Усходні» ў 19.00 31 снежня,

з Кіева ў 19.30 31 снежня;

Мінск — Рыга праз Даўгаўпілс адпраўленнем:

з Мінска ад АВ «Усходні» ў 22.30, ад АВ «Цэнтральны» ў 22.50 31 снежня,

з Рыгі ў 21.20 31 снежня.

Адначасова, паводле інфармацыі ДП «Мінсктранс», рэгулярныя рэйсы будуць выконвацца па маршруце:

Мінск — Варшава:

адпраўленнем з Мінска ў 19.30 з 1 студзеня 2016 года штодзень;

адпраўленнем з Мінска ў 06.10 штодзень у перыяд з 20 па 31 снежня і з 2 па 10 студзеня, далей — з 11 студзеня па чацвяргах, пятніцах, суботах;

Варшава — Мінск:

адпраўленнем з Варшавы ў 16.30 з 1 студзеня штодзень;

адпраўленнем з Варшавы ў 12.00 штодзень у перыяд з 21 па 31 снежня і з 2 па 11 студзеня, далей — з 12 студзеня па пятніцах, суботах і нядзелях.

Акрамя таго, «Мінсктранс» адкрывае рух аўтобусаў МАЗ-251 па міжнародным маршруце Мінск — Масква праз Бабруйск, Рагачоў, Доўск, Слаўгарад, Чэрыкаў, Крычаў, Раслаўль (Расія):

з 19 снежня — рэйс адпраўленнем з Мінска ад аўтавакзала «Цэнтральны» ў 08.30 па суботах;

з 20 снежня — рэйс адпраўленнем з Масквы ў 10.30 па нядзелях.

Таксама ў «Мінсктрансе» паведамілі, што ў сувязі з чаканым павелічэннем пасажырапатоку рэгулярныя рэйсы па маршуце Мінск — Кіеў будуць выконвацца штодзень:

з Мінска ад АВ «Цэнтральны» ў 23.20, ад АВ «Усходні» ў 23.45 у перыяд з 20 па 30 снежня і з 1 па 10 студзеня;

з Кіева ў 21.30 у перыяд з 21 па 30 снежня і з 1 па 11 студзеня.

Рэйсы па гэтым маршруце не будуць выконвацца 31 снежня адпраўленнем з Мінска ў 23.20 і з Кіева ў 21.30.

З 11 студзеня 2016 года рэгулярныя рэйсы па маршруце Мінск — Кіеў будуць выконваць аўтобусы ДП «Мінсктранс»:

з Мінска ад АВ «Цэнтральны» ў 23.20, ад АВ «Усходні» ў 23.45 па пятніцах, суботах і панядзелках;

з Кіева ў 21.30 адпаведна з 12 студзеня па суботах, нядзелях і аўторках.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?