Апошнімі днямі ў Германіі фіксуюць рэзкае памяншэнне патоку мігрантаў, якія прыбываюць у краіну. Пра гэта са спасылкай на мясцовае выданне Spiegel паведамляе »Еўрапейская праўда».

Паводле дадзеных федэральнай паліцыі, у нядзелю, 29 лістапада, было зарэгістравана 3136 мігрантаў, у той час, як у суботу, 28 лістапада было зафіксавана 2650. Усяго на працягу 28 і 29 лістапада ў Германію патрапіла 5786 мігрантаў, з іх 4208 чалавек трапілі ў Баварыю.

Для параўнання: на працягу лістапада ў Германіі ў сярэднім прыбывала ад 7 да 8 тысяч мігрантаў штодня, а да 8 лістапада — больш за 8 тысяч. Усяго ж па падліках федэральнай паліцыі ў лістападзе мяжу Германіі перайшлі больш за 216 тысяч мігрантаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0