Амерыканская амбасада ў Кабуле — сталіцы Афганістана —папярэдзіла грамадзян ЗША, якія знаходзяцца на тэрыторыі горада, аб магчымай небяспецы ў сувязі з інфармацыяй пра напад, які рыхтуецца.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным у панядзелак на афіцыйным сайце амбасады, перадае Reuters.

«Амбасада ЗША ў Кабуле атрымала дакладныя паведамленні аб маючай адбыцца атацы ў Кабуле на працягу бліжэйшых 48 гадзін. У дадзены перыяд падвышанай пагрозы амбасада ЗША настойліва рэкамендуе амерыканскім грамадзянам быць вельмі асцярожнымі падчас перамяшчэння па горадзе. Падрабязнасцяў пра магчымы напад пакуль няма», — гаворыцца ў паведамленні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0