Чэрап старажытнай змяі, знойдзены ў Аргенціне, дапамог навукоўцам зразумець, чаму гэтыя жывёлы страцілі канцавіны ў ходзе эвалюцыі.

howafrica.com

howafrica.com

Раней лічылася, што змеі «адкінулі» канцавіны, каб лепш плаваць — пры пераходзе да воднага ладу жыцця, перадае Lenta.ru. Аднак будова чэрапа змяі з Патагоніі (узростам 90 млн гадоў) кажа пра тое, што дадзены анатамічны зрух адбыўся, калі продкі змей пачалі закопвацца ва ўсё больш вузкія норы ў пошуках здабычы.

Навукоўцы з Вялікабрытаніі і ЗША абследавалі ўнутранае вуха двухметровай рэптыліі Dinilysia patagonica з дапамогай камп'ютарнай тамаграфіі. У змяі знайшлі пераддзвер'е ўнутранага вуха, структура якога характэрная для сучасных землярыйных рэптылій: так яны «чуюць» драпежнікаў і здабычу ў глыбокіх норах. Ні ў марскіх, ні ў звычайных «наземных» змей дадзенай анатамічнай асаблівасці не выяўлена.

Гэтае адкрыццё дапамагло запоўніць важны прабел у эвалюцыі змей: як відаць, найстаражытнымі прадстаўнікамі падатрада былі менавіта землярыйныя рэптыліі, ад якіх пайшлі ўсе астатнія змеі.

Аднак шэраг апошніх адкрыццяў іншых навукоўцаў не стасуецца з прапанаванай тэорыяй. Так, у 2015 годзе міжнародны калектыў даследчыкаў прыйшоў да высновы, што продак усіх сучасных змей быў начным засадным драпежнікам і валодаў малюсенькімі заднімі канцавінамі з паўнавартаснымі шчыкалаткамі і пальцамі. Сфармаваўся ён на сушы і, хутчэй за ўсё, у цёплых лясах паўднёвага паўшар'я 128 млн гадоў таму (ранні мелавы перыяд). Таксама знаходкі чатырох відаў старажытных змей абверглі тэорыю аб раптоўным з'яўленні змей на дрэве эвалюцыі (100 млн гадоў таму).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0