Кіраўнік «Народнага руху за прагрэс», былы прэм'ер-міністр Рок Марк Кабарэ абвешчаны пераможцам прэзідэнцкіх выбараў у Буркіна-Фасо.

EPA

EPA

Па выніках праведзенага 29 лістапада галасавання ён атрымаў 53,5% галасоў выбаршчыкаў.

Усеагульныя выбары ў Буркіна-Фасо з'яўляюцца паваротным момантам для гэтай заходнеафрыканскай краіны, улада ў якой з моманту здабыцця незалежнасці ў 1960 годзе змянялася шляхам ваенных пераваротаў.

Выбары і абранне Кабарэ на пасаду прэзідэнта закліканы завяршыць пераходны перыяд, абвешчаны ўвосень 2014 года.

Тады пад ціскам народных пратэстаў, падтрыманых вайскоўцамі, сышоў у адстаўку прэзідэнт Блэз Кампаарэ, які стаяў на чале дзяржавы з 1987 па 2014 гады.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?