Нацыянальны банк Рэспублікі Казахстан назваў прычыны ўводу 20-тысячнай купюры.

«Нацыянальны банк прытрымліваецца міжнароднай практыкі, па якой вышэйшы намінал банкноты ў краіне можа складаць палову сярэднямесячнага зарабоку (у цяперашні час больш за 120 тысяч тэнге)», - гаворыцца ў паведамленні фінансавага рэгулятара.

Таму выпуск банкноты новага наміналу разглядаецца як звычайны працэс удасканалення грашовага абароту ў краіне. Апасенні пра негатыўны ўплыў новага наміналу на ўзровень інфляцыі не маюць ніякіх падставаў, заяўляюць у Нацбанку.

Выпуск новага наміналу таксама стварае выгоды для насельніцтва, якое ўсё яшчэ захоўвае зберажэнні ў наяўных грошах, лічыць Нацбанк Казахстана.

Курс тэнге да беларускага рубля — 58 беларускіх, такім чынам купюра ў 20 тыс. тэнге роўная 1,172 млн рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0