Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка ў аўторак, 1 снежня, падпісаў указ аб памілаванні расіяніна Уладзіміра Старкова, якога раней затрымалі ў Данецкай вобласці і прысудзілі да 14 гадоў зняволення.

Старкова абмяняюць на вайскоўца ўкраінскай арміі Андрэя Грачанава, які знаходзіўся ў палоне самаабвешчанай «ДНР». Парашэнка паведаміў, што Украіна 18 разоў спрабавала вярнуць Грачанова ў краіну.

У ліпені ва Украіне паведамілі пра затрыманне грузавога аўтамабіля з боепрыпасамі. У ім знаходзіўся Уладзімір Старкоў. Пазней ён назваў сябе расійскім маёрам. У Мінабароны РФ не каментавалі інфармацыю.

У верасні Старкова прысудзілі да 14 гадоў турмы па абвінавачаньні ў вядзенні ваенных дзеянняў супраць Украіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0